Главная » Навiны » “Вясновы калейдаскоп”

“Вясновы калейдаскоп”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 20 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 3, 6, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна”: спаборніцтваў па футболе (6 кл.), спартыўных эстафет (3 кл.), турніру па валейболе (9 кл.) і майстар-класа па баскетболе (10 кл.). Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Спартыўныя гульні”, “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, Гурток “Lingwista” Miłośniki języka polskiego” “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі”, “Мінулае і сучаснасць нашых сяброў”, “Да 75-годдзя вызвалення Беларусі” і інш. Навучэнцам 4-х класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі пазнавальнай гадзіны “Краіна замкаў” (да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18.04)), а навучэнцам 5-х класаў – краязнаўчай гадзіны “Мая малая Радзіма”.
У гімназічную суботу навучэнцы 1А класа сталі ўдзельнікамі экскурсіі ў г. Мінск з наведваннем Лялечнага тэатра; навучэнцы 3Б і 3М класаў – літаратурнай кампазіцыі “Рэха Чарнобыльскай катастрофы”; навучэнцы 6-х класаў – інтэрактыўнай гульні “Дзеці і грошы”; навучэнцы 7-х класаў — інтэлектуальнага турніру (вынікі наступныя: 1 месца – 7А; 2 месца – 7Б; 3 месца – 7М; 4 месца – 7В); навучэнцы 8-х класаў – пазнавальнай гульні “Лучше знать, чем догадываться”; навучэнцы 9-х класаў – занятка-трэнінга “Як пераадолець стрэс пад час экзамену”; выхаванцы клуба “Гармонія” – вучэбна-забаўляльнай гадзіны “Танцуем лаціна”; педагогі гімназіі – працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні тэрыторыі гімназіі ў межах рэспубліканскага суботніка.
На базе нашай гімназіі таксама прайшоў раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, па выніках якога каманда ЮІР гімназіі “Навігатар” заняла 1 месца. Віншуем!
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж