
Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 27 красавіка шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
Навучэнцы 2, 5, 8, 9, 10 класаў сталі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў у межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Вясна”: сілавога шматбор’я (5 кл.), спартыўных эстафет (2 кл.), турніру па валейболе (8 кл.) і майстар-класа па баскетболе (9-10 кл.). У другой палове гімназічнай суботы ўсе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у рухомых гульнях пад дэвізам “Працуем! Спаборнічаем! Перамагаем!”. Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Крэатыўнае рукадзелле”, “Моднае хобі”, “Lingwista” Miłośniki języka polskiego” “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Добрыя кнігі”, “Мы і наша Зямля” (да Сусветнага дня Зямлі (22.04)), “Чорная быль” і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 2Б, 2М класаў сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы “Астравок бяспекі”; выхаванцы клуба “X-Stream” – тэматычнай майстэрні “The Magic of Spring”; навучэнцы 7-х класаў –беларускай гасцёўні “Сцэна «Брэнд”; навучэнцы 8-х класаў – інтэлектуальнага турніру; навучэнцы 9Б класа – экскурсіі ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей; актывісты ПА ГА “БРСМ” (з ліку навучэнцаў 10-х класаў) – раённай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Літавец”; выхаванцы гімназічнага клуба ЮІР – абласнога злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху (на базе НДЦ “Зубраня”).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.