Главная » Навiны » “Здаровы я – здаровая краіна!”

“Здаровы я – здаровая краіна!”

Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 11 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
У межах абласной сезоннай акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” прайшоў Дзень здароўя “Здаровы я – здаровая сям’я!”. Удзельнікам Дня здароўя былі прапанаваны наступныя спартыўныя іспыты: навучэнцам 3-х класаў – спартландыя “Спорт нам дапаможа сілы памнажаць”; навучэнцам 5-х класаў – турнір па футболе; навучэнцам 6-х класаў – турнір па піянерболе; навучэнцам 7-х класаў – турнір па валейболе; навучэнцам 10-х класаў – спаборніцтвы па настольным тэнісе і інш. У складзе каманды Дзяржынскага раёна гімназісты прынялі ўдзел у папярэдніх гульнях спартакіяды спецыялізаваных ДзЮСШ Мінскай вобласці па футболе.
Працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол”, “Спартыўныя гульні”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Інтэлектуальныя гульні”, “Lingwista”, “Miłośniki języka polskiego”, “ABC” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Вайна на старонках кніг”, “І будзе жыць Хатынь”, “Галоўныя сімвалы краіны” (да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ (12.05)) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 1А, 1Б класаў сталі ўдзельнікамі паэтычнай гадзіны да 75-годдзя вызвалення Беларусі “Мы – праўнукі твае, Перамога!”; навучэнцы 3Б класа – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем тэатра юнага гледача; навучэнцы 5-х класаў — інтэлектуальнага турніру (вынікі – наступныя: 1 месца – 5М кл., 2 месца – 5А кл., 3 месца – 5В кл.); навучэнцы 8-х класаў — дзелавой гульні «Праступак. Правапарушэнне. Злачынства»; навучэнцы 11-х класаў — мерапрыемства клуба “Крынічка” “Вясёлая крыжаванка”; навучэнцы 4-9 класаў – першага дня раённай алімпіяды па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі” (на базе гімназіі і СШ № 4 г.Дзяржынска); актывісты вучнёўскага самакіравання — урачыстай сустрэчы ўдзельнікаў раённай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *