
Менавіта пад такім дэвізам прайшоў 18 мая шосты школьны дзень у нашай гімназіі.
У межах абласной сезоннай акцыі “Міншчына спартыўная. Вясна” працавалі аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай накіраванасці – “Маўглі”, “Белая ладдзя”, “Таеквандо”, “Баскетбол”, “Спартыўныя гульні”, “Рухомыя гульні”.
Прайшлі заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі Школы абітурыента, Школы ранняга развіцця, Школы юнага фізматыка; падрыхтоўка да 7-га Адкрытага мінскага робатурніру; заняткі гурткоў “Што? Дзе? Калі?”, “Робататэхніка”, “Інтэлектуальныя гульні”, “Моднае хобі”, “Крэатыўнае рукадзелле” і інш.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на кніжных выставах “Прафесія медсястры” (да Міжнароднага дня медыцынскай сястры (12.05)), “Музейны калейдаскоп” (да Міжнароднага дня музеяў (18.05)), “Усё пачынаецца з сям’і” (да Дня сям’і (15.05)), “Тэрыторыя душы” (да 55-годдзя Н. Батраковай) і інш.
У гімназічную суботу навучэнцы 1М класа, бацькі сталі ўдзельнікамі святочнага ранішніка “Развітанне з “Букваром”; навучэнкі 8-10 класаў — шостага прафарыентацыйнага мітапа “ProGirls”; навучэнцы 4-9 класаў — раённай алімпіяды па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”; навучэнец 10 “А” класа Давыдаў Уладзіслаў — абласнога конкурсу-фестывалю “Майстар арфаграфіі” у г.Мінску; навучэнцы 9-х класаў — Дня адчыненых дзвярэй ў абласным аграрна-тэхнічным прафесійным ліцэі і іншых установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня піянерскага сяброўства (19.05) – ваенна-спартыўная гульня для акцябрат “Зарнічка” (для 3-4 кл.), спартландыя “Піянер, здаровым вырастай!” (для 5 кл.), інтэлектуальны піянерскі турнір для 6 кл. (вынікі – наступныя: 1 месца — 6в кл.; 2 месца — 6м кл.; 3 месца — 6б кл.; 4 месца — 6а кл.); конкурс тэматычных малюнкаў (7 кл.).
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.