
3 ліпеня, у рамках святкавання Дня Незалежнасці, педагогі, навучэнцы, бацькі гімназістаў прымуць удзел у дзейнасці цэлага шэрагу інтэрактыўных пляцовак.
Пад час работы пляцоўкі “Школа прадпрымальніцтва” будзе арганізавана выстава-продаж сувенірнай прадукцыі гімназічнай бізнес-кампаніі “Чароўны куфэрак”. Запрашаем усіх жадаючых наведаць гімназічную бізнес-пляцоўку і набыць цудоўныя вырабы нашай бізнес-кампаніі!
Не прабягайце міма, не мінайце —
Чароўны наш куфэрак адчыняйце.
Усё зроблена стараннямі дзіцяці,
І ўдвайне патрэбней будзе ў хаце!
Чароўны наш куфэрак не мінайце,
І вы не пашкадуеце. Купляйце!
У якія не пайшлі б пасля вы дзверы —
Такога не сустрэнеце нідзе вы!