
Паважаныя педагогі, бацькі, навучэнцы!
18 і 19 верасня ў гімназіі пройдуць бацькоўскія сходы.
Бацькоўскія сходы будуць праводзіцца па наступнаму графіку:
Дата правядзення | Класы | Пачатак | Месца правядзення |
18.09 (серада) |
2-5 класы | 17.30 | Зала сталовай, базавыя кабінеты класных калектываў |
19.09 (чацвер) |
6-11 класы | 17.30 | Зала сталовай, базавыя кабінеты класных калектываў |
ПЫТАННІ для АБМЕРКАВАННЯ:
1. Аб выніках адукацыйнага працэсу ў гімназіі ў 2018/2019 навучальным годзе, актуальных аспектах арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе.
2. Аб павышэнні адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін навучэнцаў.
3. Аб ролі бацькоў ў забеспячэнні паспяховай адаптацыі вучняў да навучання ў V класе.
4. Аб правілах унутранага распарадку для навучэнцаў гімназіі.
5. Аб папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
6. Аб арганізацыі бяспечнай пазаўрочнай занятасці гімназістаў у 2019/2020 навучальным годзе.
7. Выбары бацькоўскіх камітэтаў, прадстаўнікоў у Апякунскі савет гімназіі.
8. Рознае.
Кіраўніцтва гімназіі