
Увага! Тэма адзінага дня інфармавання для навучэнцаў 8-11 класаў пад агульным дэвізам “ШАГ” — “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 24 кастрычніка 2019 года: “Я – будучы выбаршчык”, “Увага і клопат – аснова беларускай дзяржаўнай палітыкі”.
У гэты дзень у класных калектывах пройдуць тэматычныя інфармацыйныя хвілінкі, круглыя сталы, пазнавальныя гадзіны.
У рамках рэалізацыі падыходу “Школа актыўнага грамадзяніна” таксама запланавана сустрэча навучэнцаў 10-х класаў са старшынёй райкома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ляўко Аляксандрам Мікалаевічам.
Пачатак сустрэчы: 13.40.
Месца правядзення: кабінет 39.