
14-17 кастрычніка 2019 года ў Мінску пры падтрымцы Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі прайшла XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы 2.0’19».
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел не толькі маладыя навукоўцы: студэнты, магістранты, аспіранты, але і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
15 кастрычніка працавалі секцыі для навучэнцаў «Першы крок у навуку» па розных напрамках, дзе было прадстаўлена больш за 140 работ прадстаўнікоў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
Вучні гімназіі г. Дзяржынска прадставілі 5 работ у секцыях: біялогія; філалогія, тапаніміка і навукі аб грамадстве; фізіка, матэматыка, інфарматыка; архітэктура і краязнаўства; гісторыя і культура.
Па выніках канферэнцыі навучэнка 10 «А» класа Рагожкіна Наталля заняла другое месца ў секцыі «Першы крок у навуку: Архітэктура і краязнаўства» і ўзнагароджана дыпломам II ступені. Кіраўнікі — Рагожкіна Святлана Рыгораўна і Яраховіч Сяргей Канстанцінавіч.
Віншуем юных навукоўцаў і жадаем поспехаў у творчай і навуковай дзейнасці!