
У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта «Міншчына спартыўная. Восень» прайшлі: вясёлыя старты для 4М і 4В класаў; турнір па шашках і спаборніцтвы па валейболе для навучэнцаў 6 і 9 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс), «Рухомыя гульні», «Таеквандо».
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, Школы юнага матэматыка, Школы юнага хіміка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў «Юныя інспектары дарожнага руху», «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», «Свет псіхалогіі»; пасяджэнне клуба «Інтэлект».
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах. Навучэнцам 2-3 класаў у бібліятэцы было прапанавана стаць удзельнікамі КТС “Мой любімы мультфільм” да Міжнароднага дня анімацыі (28.10).
У рамках гімназычнай суботы навучэнцы 2Б класа прынялі ўдзел у экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем цырка; навученцы 2Г класа — у экскурсіі па г.Дзяржынску з наведваннем эколага-біялагічнага цэнтра. Навучэнцы 2А класа сталі ўдзельнікамі занятка-гульні “Вясёлая матэматыка”; навучэнцы 4М класа — акцыі “Пасвячэнне ў пешаходы”; навучэнцы 5, 6, 7 класаў – пазнавальных ініцыятыў, арганізаваных навучэнцамі міжшкольнага педагагічнага класа; навучэнцы 9-х класаў — занятка па прафарыентацыі “Знайдзі сябе”; навучэнцы 10-х класаў – тэматычнага мерапрыемства “Новае пакаленне выбірае ЗЛЖ!”; выхаванцы клуба “Гармонія” – музычнай гульні “У свеце музыкі”; акцябраты з 4В класа – раённага этапу рэспубліканскай патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі …» (вынік удзелу – 1 месца!).
Гімназісты таксама прынялі ўдзел у XXІI конкурсе работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў УА Мінскай вобласці; кіраўніцтва гімназіі – першага пасяджэння клуба дырэктараў праграмы “Настаўнік для Беларусі”.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Намеснік дырэктара
па выхаваўчай рабоце Новік А.А.