Главная » Навiны » 24 кастрычніка ў гімназіі адбыўся педагагічны практыкум «Трохкаляровы калейдаскоп» для настаўнікаў матэматыкі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці

24 кастрычніка ў гімназіі адбыўся педагагічны практыкум «Трохкаляровы калейдаскоп» для настаўнікаў матэматыкі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці

Мэтай практыкума стала развіццё прафесійных кампетэнцый ўдзельнікаў і ўдасканаленне іх вопыту па рашэнні алімпіядных задач і задач павышанай складанасці.
Удзельнікам практыкума — настаўнікам матэматыкі вышэйшай катэгорыі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці — былі створаны ўмовы для арганізацыі абмену вопытам і ўзаемадзеяння падчас усіх этапаў практыкума. Праграма была насычанай. Пасля прывітальнага слова дырэктара гімназіі Паўхлеб Людмілы Станіславаўны ўдзельнікам практыкума была прадстаўлена панарама фрагментаў урокаў у 5 класе (настаўнік Няфёдава Анжэла Міхайлаўна), у 7 класе (настаўнік Кісель Яўгеній Рамановіч) і ў 10 класе (настаўнік Валахановіч Таццяна Уладзіміраўна). Затым, пасля размеркавання  на групы, удзельнікі практыкума прайшлі праз «Карусель задач», дзе яны абмяняліся вопытам, думкамі, інфармацыяй, накіраванай на ўдасканаленне метадаў і форм работы з адоранымі навучэнцамі.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж