Home » Навiны » «Педагагічныя пробы адбыліся!»

«Педагагічныя пробы адбыліся!»

У суботу 26 кастрычніка ў гімназіі г. Дзяржынска адбылося яркае, цікавае, пазнавальнае мерапрыемства «Пазнай самога сябе», якое праводзілі навучэнцы педагагічных класаў Дзяржынскага раёна.

Мерапрыемства ўключала ў сябе гульні-віктарыны па Дзяржынскаму раёну, гульні на згуртаванне класнага калектыву, рашэнне лагічных задач, заданні на самапазнанне і самаразвіццё. Навучэнцы 5, 6, 7 класаў гімназіі праяўлялі актыўны ўдзел, дапытлівасць, эрудыцыю, творчасць.

Гэтае мерапрыемства дазволіла навучэнцам педагагічных класаў адчуць складаную, адказную, сур’ёзную працу настаўніка. І ў той жа час атрымаць задавальненне ад паспяхова праведзенай працы. Педагагічныя пробы адбыліся!

Навучэнка педагагічнага класа Аліна Сулкоўская прааналізавала ўпадабанае мерапрыемства: “ На самай справе мне вельмі спадабалася. Былі моманты, у якіх было крыху складана, але гэта нармальна. Нават, калі я рыхтавала заданні, было вельмі цікава. Мне вельмі хацелася, каб дзеці мяне запомнілі як добрага настаўніка. Было прыемна чуць ад іх станоўчыя водгукі пасля заняткаў. Я спрабавала з дзецьмі гаварыць на тэмы, можа іх нешта цікавіць. Таксама была важная частка — гэта наладжванне кантакту паміж мной і дзецьмі. Я разумела, што яны саромеюцца мяне. Нам трэба было пасябраваць. І, як я гэта бачыла, у мяне гэта атрымалася. Некаторыя дзеці пасля ўрокаў падбягалі да мяне з цёплымі словамі, казалі, што спадабаліся заняткі,  абдымалі. Гэта быў выдатны дзень. Я была ў захапленні.”


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован.

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”