
1 лістапада ў Мінскай вобласці пачаўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Ва ўсіх раёнах адначасова навучэнцы 8-11 класаў спаборнічаюць ва ўменні пісаць водгукі, вырашаць задачы, весці гутарку на замежнай мове, праграмаваць і выконваць тэставыя заданні.
75 разумнікаў і разумніц нашай гімназіі прымуць удзел у другім этапе, 14 з іх — у алімпіядах па двух вучэбных прадметах, 2 – у алімпіядах па трох вучэбных прадметах.
Першы дзень другога этапу рэспубліканскай алімпіяды прынёс 15 дыпломаў: 9- па фізіцы, 3 – па гісторыі і 3 па англійскай мове.
Віншуем пераможцаў II этапу рэспубліканскай алімпіяды і іх педагогаў! (Папярэднія вынікі)
Пераможцамі сталі
па фізіцы:
- Венедзіктаў Мікіта, навучэнец 11 “Б” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом I ступені.
- Солаш Іван, навучэнец 10 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом I ступені.
- Тразанаў Мікіта, навучэнец 10 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом II ступені.
- Шышкавец Павел, навучэнец 9 “А” класа. Настаўнік Рубіс Вольга Віктараўна. Дыплом II ступені.
- Шыманец Максім, навучэнец 11 “Б” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
- Вакуленчык Уладзіслаў, навучэнец 10 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
- Няфёдаў Данііл, навучэнец 10 “А” класа. Настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч. Дыплом III ступені.
- Салаўёў Данііл, навучэнец 9 “М” класа. Настаўнік Рубіс Вольга Віктараўна. Дыплом III ступені.
- Анісовіч Аляксандр, навучэнец 9 “Б” класа. Настаўнік Рубіс Вольга Віктараўна. Дыплом III ступені.
па гісторыі:
- Заботкін Багдан, навучэнец 11 “Б” класа. Настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна. Дыплом I ступені.
- Гаркун Яна, навучэнка 11 “Б” класа. Настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна. Дыплом III ступені.
- Верамеенка Арцем, навучэнец 11 “А” класа. Настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна. Дыплом III ступені.
па англійскай мове:
- Філіповіч Цімафей, навучэнец 10 “А” класа.Настаўнік Ракава Таццяа Васільеўна. Дыплом II ступені.
- Рудак Анастасія, навучэнка 10 “Б” класа. Настаўнік Ціханава Валянціна Эдуардаўна. Дыплом III ступені.
- Янкоўская Аліна, навучэнка 11 “А” класа. Настаўнік Аляксеева Таццяна Віктараўна. Дыплом III ступені.




















