
Як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сітуацыі, калі твайму жыццю пагражае небяспека? Як забяспечыць сабе бяспечныя ўмовы жыцця? Адказы на гэтыя пытанні атрымалі вучні 6 “А” і 6”М” класаў, калі наведалі 5 лістапада рэсурсны цэнтр бяспекі, які знаходзіцца ў гімназіі №1 г. Дзяржынска. Шасцікласнікам не толькі змястоўна расказалі пра паводзіны ў асаблівых сітуацыях і далі адказы на іх шматлікія пытанні, але і паказалі цікавыя мультыплікацыйныя фільмы па тэме гутаркі . Акрамя таго, кожны вучань атрымаў спецыяльную памятку. І вядома, у канцы мерапрыемства – фота на памяць!
Л.Л. Каладзінская, класны кіраўнік 6 «А» класа




















