
Канікулы! Ніхто не будзе спрачацца, што гэта цудоўны час , каб адпачыць, паразважаць пра поспехі і паставіць перад сабой новыя задачы. А яшчэ гэта цудоўны час , каб больш пазнаць новага пра свой родны горад, сваю Малую радзіму. Таму мы, вучні 11 класаў, вырашылі наведаць Дзяржынскі краязнаўчы музей. Мы з задавальненнем наведалі зменную залу музея, у якой на дадзены момант прадстаўлены работы уздзенскага мастака Андрэя Лычкоўскага. Потым мы пазнаёміліся з цікавымі фактамі жыцця і дзейнасці Ф. Э. Дзяржынскага, чыё імя носіць наш горад, прайшліся па зале, прысвечанай беларускай прыродзе. З задавальненнем праверылі свае веды пра родны горад у віктарыне, убачылі экспанаты, прысвечаныя мінуламу і сучаснаму нашага горада. Засяродзілі сваю ўвагу на паведамленні экскурсавода пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна.
Хочацца выказаць словы падзякі Галіне Віктараўне Вашкевіч і Ахрэм Таццяне Адасьеўне на змястоўную экскурсію, якую яны правялі. І хоць былі мы ў гэтым музеі не першы раз, кожны з нас адкрыў для сябе нешта новае і цікавае. Упэўнены, што яшчэ не раз вернемся сюды. І мы адчулі сапраўдны гонар за тое, што ў нашым горадзе працуе такі цудоўны музей.
А.І. Волчанка, класны кіраўнік 11 «Б» класа