Главная » Навiны » Мастацтва яднае і натхняе

Мастацтва яднае і натхняе

Восень…. Рознакаляровыя фарбы. Апошнія прамяні сонца. Пах прэлага лісця. Бабіна лета. Ты разумееш, што хутка прыдуць халады, але яркасць і прыгажосць гэтай пары нараджаюць фантазію і творчасць.

6 лістапада ў рамках работы рэсурснага цэнтра гімназіі г. Дзяржынска «Школа выхавання праз мастацтва» прайшла творчая майстэрня «Размалюем восень!». У мерапрыемстве прымалі  ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна: Томкавічскі ВПК-ЯС-БШ, Путчынскі  ВПК-ДС-ПШ, гімназія г. Фаніпаля, СШ№2 г. Дзяржынска, СШ №1 г. Фаніпаля, Станькаўская СШ ім. Марата Казея, Скірмантаўскі  ВПК-ДС-БШ, Валмянскі ВПК-ДС-БШ, Негарэльская СШ№1, Вялікасельская ВПК-ДС-БШ , Петкавічскі ВПК- ДС-СШ, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, гімназія г. Дзяржынска.

Дэманстрацыя настаўнікамі гімназіі розных нетрадыцыйных тэхнік выяўленчага мастацтва: набрызг, маляванне грэбнем, зубной шчоткай, васковымі крэйдамі, кляксаграфія трубачкай, эбру, фоттаж — падштурхнула прысутных да сумеснай практычнай дзейнасці. А маляванне на пене для галення і выкарыстанне малярнага скотчу выклікала асаблівую цікавасць.

Усе ўдзельнікі творчай майстэрні па завяршэнні сустрэчы сумесна стварылі карціны, ужываючы нетрадыцыйныя тэхнікі выяўленчага мастацтва. І мы спадзяемся, што вучэбныя і факультатыўныя заняткі па  выяўленчым мастацтве  ва ўстановах адукацыі Дзяржынскага раёна набудуць новыя сучасныя метады і прыёмы для творчага развіцця навучэнцаў.

І.І. Асадчая, кіраўнік  рэсурснага цэнтра гімназіі г. Дзяржынска «Школа выхавання праз мастацтва»


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж