
28 лістапада ў гімназіі г.Дзяржынска адбыўся Адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў 8-11 класаў пад агульным дэвізам “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” на тэму «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам».
У гэты дзень у класных калектывах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя хвілінкі, круглыя сталы, пазнавальныя гадзіны. Таксама была арганізавана сустрэча навучэнцаў 9-х класаў з архівістам лабараторыі захаванасці фотадакументаў установы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” Гарэлікам М.У.
У межах тэматычнай гутаркі навучэнцы мелі магчымасць абмеркаваць з Міхаілам Уладзіміравічам наступныя пытанні: чаму набыццё незалежнасці з’яўляецца найважнейшым дасягненнем для нашай краіны; якія падзеі ў суверэннай Беларусі можна назваць сярод найбольш значных; стварэнне якіх прамысловых і сацыяльных аб’ектаў пацвярджае, што «Беларусь – краіна для народа»; якіх поспехаў за гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь дасягнуў Дзяржынскі раён; ці забяспечвае наша дзяржава магчымасць кожнаму з нас рэалізаваць прынцып «адукацыя праз усё жыццё»; ці ўплывае ўзровень адукаванасці насельніцтва ў краіне на тэмпы яе развіцця і інш. У фокусе абмеркавання таксама знайшлі адлюстраванне наступныя праблемы:
пачуццё гонару за дасягненні сваёй краіны і раёна, маштабныя сацыяльныя і прамысловыя аб’екты, мэты ўстойлівага развіцця, грамадзянская актыўнасць моладзі, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, развіццё эканомікі.
Найбольшую цікавасць у вучняў выклікалі відэаролікі пра пабудову беларускай АЭС і пра Парк высокіх тэхналогій. Таксама нечаканыя адкрыцці таіліся ў структуры экспарту Беларусі, пра якую так захапляльна і зацікаўлена распавёў Міхаіл Уладзіміравіч.
Яшчэ адзін ШАГ стаў гісторыяй. Менавіта з такіх, здавалася б, невялікіх крокаў на самай справе складаецца наша жыццё і будучыня. Актыўны грамадзянін у сённяшніх дзевяцікласніках фарміруецца ўжо сёння. Вучні з нецярпеннем чакаюць наступнай цікавай сустрэчы.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Новік А.А.,
класны кіраўнік 9 “М” класа Мінько К.А.