Главная » Навiны » 7 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню!..”

7 снежня шосты школьны дзень у нашай гімназіі прайшоў пад дэвізам “Гімназія – наш шлях у будучыню!..”

У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшлі: спартыўныя эстафеты для навучэнцаў 4А, 4В класаў, турнір па баскетболе для навучэнцаў 8-х класаў (хлопцаў). Працавалі спартыўныя секцыі «Маўглі» (бокс), «Таеквандо», “Рухомыя гульні”.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў «Вучуся творча думаць», “Аматары польскай мовы», «Лінгвіст», «AБВ», “Робататэхніка”, “Праграміраванне для дзяцей”, “Юныя інспектары дарожнага руху”.

Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам), “Добрыя кнігі”, “Асобы чалавек сярод людзей” (да Міжнароднага дня інвалідаў (03.12)) і інш.

Цэнтральным мерапрыемствам шостага школьнага дня, безумоўна, стала свята “Дзень гімназіста” — урачысты прыём навучэнцаў 5-х класаў у гімназісты.

У рамках гімназічнай суботы навучэнцы 4В класа прынялі ўдзел у экскурсіі па г.Мінску з наведваннем Белдзяржцырка, дзе іх увазе было прадстаўлена выступленне пераможцаў 2-га Міжнароднага фестываля цыркавога мастацтва. Навучэнцы 4М класа сталі ўдзельнікамі КТС “Прывітанне, зімушка-зіма!”; навучэнцы 8-х класаў – мерапрыемства клуба “X-Stream “Food from all over the world — a potluck party”; навучэнцы 9-х класаў – прафарыентацыйнай гадзіны «Кім быць? Якім быць?», навучэнцы міжшкольнага педагагічнага класа – экскурсіі ў г.Мінск з наведваннем прыватнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа Стэмбрыдж».

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназычнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце Новік А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж