
Кожны год нашы пяцікласнікі ўступаюць у шэрагі гімназістаў. 7 снежня кожны пяцікласнік адкрыў новую старонку гімназычнага жыцця. Свята сабрала разам рабят, бацькоў і педагогаў.
Віноўнікаў урачыстасці павіншавала дырэктар гімназіі Людміла Станіславаўна Паўхлеб, а першы дырэктар гімназіі Мікалай Уладзіміравіч Мірон ўручыў дзецям наказ з добрымі пажаданнямі і парадамі.
Магістры распавялі пра дзейнасць самакіравання ў гімназіі. Пяцікласнікі у сваю чаргу паказалі ўсім прысутным візітоўкі-паказу класаў.
Самым урачыстым момантам свята стала вымаўленне клятвы гімназіста і выкананне Гімна гімназіі.
Цёплыя словы і пажаданні навучэнцы пачулі ад сваіх першых настаўнікаў, Русель Жаны Жанаўны, Мазур Наталлі Іосіфаўны, Папружная Людмілы Мікалаеўны, Гудвіловіч Святланы Мікалаеўны, Мірон Ганны Міхайлаўны. Вельмі шчыра сваіх дзяцей павіншавалі і бацькі.
Салодкі пачастунак стаў прыемным сюрпрызам для ўсіх пяцікласнікаў.
Віншуем ўсіх навучэнцаў 5 класаў і іх класных кіраўнікоў, Хацкеціч Аксану Яўгеньеўну, Рагожкіну Святлану Рыгораўну, Кузаўкову Анастасію Міхайлаўну, Панашчук Таццяну Алегаўну, Паўлоўскую Святлану Іванаўну.
Педагог-арганізатар Нарэйка Д.Р.