За вокнамі снежань, а зімой нават і не пахне. Але нам пашчасціла: 20 снежня вучні 5-6 класаў стварылі сапраўдны святочны настрой.
У рамках тыдня беларускай і рускай філалогіі адбыўся конкурс чытальнікаў, удзельнікі якога паглыбілі нас у атмасферу зімы, прапанаваўшы слухачам вершы беларускіх і рускіх паэтаў. Тут гучалі Якуб Колас і Сяргей Ясенін, Паўлюк Трус і Аляксандр Пушкін, а таксама вершы іншых знакамітых паэтаў.
Безумоўна, кожнаму хацелася атрымаць перамогу, але журы выбрала самых лепшых , самых артыстычных, сапраўдных майстроў: Кузаўкова Ягора 5М клас, Сушкевіч Соф’ю 6М клас, Туркевіча Мікіту 6В клас, Шакаль Вікторыю 6В клас, Стральцова Глеба 5М клас, Ларкову Аляксандру 6А клас, Сафараву Анастасію 5В клас, Гойшык Ксенію 5М клас, Бортнік Анастасію 6А клас. Нікіціна Анастасія, вучаніца 6В класа, атрымала прыз глядацкіх сімпатый.
Нягледзячы на тое, што перамаглі толькі дзесяць вучняў, кожны з удзельнікаў атрымаў салодкі пачастунак і, спадзяемся, добры настрой. Пераможцы ж атрымалі дыплом і памятны сувенір.
Не спыняйцеся, паважаныя гімназісты! Актыўна ўдзельнічайце ў жыцці гімназіі. Поспех любіць тых, хто да яго імкнецца.