
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі!
Паважаныя бацькі і педагогі!
Шчыра віншуем вас з надыходам ЗІМНІХ КАНІКУЛ 2019/2020 навучальнага года!
Жадаем вам святочнага настрою, яркіх момантаў і цікавых адкрыццяў.
А для таго, каб канікулы прайшлі карысна і пазнавальна, мы запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у гімназіі з 26 снежня 2019 года да 11 студзеня 2020 года.
Нагадваем вам, што ў час зімніх канікул
- праводзяцца акцыі: навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, акцыя “Бяспечны Новы год”, абласная сезонная акцыя “Міншчына спартыўная. Зіма”, “Клопат” (віншаванне ветэранаў ВАв), “Дом без адзіноты” (віншаванне настаўнікаў-пенсіянераў), “Цуды на Каляды” (віншаванне дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі);
- рэалізуюцца педагагічныя праекты “Па планеце крочыць Новы год”, “Птушкі на кармушцы”;
- у рамках дзейнасці настаўніцка-бацькоўскага патруля пройдуць рэйды “Падлетак”, “Сям’я”;
- пры спрыяльных умовах надвор’я будуць арганізаваны зімнія забавы (катанне на лыжах, санках, лядзянках, каньках);
- навучэнцы гімназіі змогуць стаць удзельнікамі мерапрыемстваў, арганізаваных ДУДА “ЦТДіМ Дзяржынскага раёна” (асобны план) – майстар-класаў, інтэрактыўных экскурсій, акцый, спаборніцтваў і інш.
- пройдзе падрыхтоўка навучэнцаў да ўдзелу ў III этапе рэспубліканскай алімпіяды, а таксама да ўдзелу ў раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах “Алімпіядныя надзеі”.
Кіраўніцтва гімназіі
26.12.2019 Калядныя прыгоды ў Суле ці знаёмства з беларускімі традыцыямі
Інфармацыйная карта педагагічнага праекта «Па планеце крочыць Новы год»