
Весела і карысна праходзяць зімовыя канікулы ў гімназіі. Вось і 30 снежня, напярэдадні Новага года, прайшло сямейнае спартыўна-забаўляльнае свята «Навагоднія турботы» з удзелам вучняў 1″Б» класа і іх бацькоў.
На старт выйшлі дзве каманды: «Снегавікі» і «Сняжынкі». Спартыўны задор і жаданне перамагчы захапілі ўдзельнікаў каманд. Дзеці з бацькамі спаборнічалі ў падрыхтоўцы «Падарункаў для сяброў», у стварэнні «Віншавальных паштовак», апрабавалі на сабе вобразы навагодніх персанажаў, дапамаглі Дзеду Марозу даставіць падарункі адрасатам.
У зале панавалі смех, радасць і вяселле. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і чараўніцтва.
Н.І. Мазур, класны кіраўнік 1 «Б» класа




















