Главная » Навiны » Творчая майстэрня з водарам Новага года

Творчая майстэрня з водарам Новага года

Як прыемна, а тым больш з карысцю, правесці час напярэдадні аднаго з самых чаканых і найпрыгажэйшых святаў года? Канешне ж, паклапаціцца аб падарунках. Чым і заняліся вучні 9-ых класаў.

30 снежня ў нашай гімназзіі прайшло вельмі цікавае і займальнае мерапрыемства. А менавіта “Навагодняя творчая майстэрня”. Спачатку вучні пазнаёміліся з рознымі незвычайнымі спосабамі віншавання з Новым годам.

Вялікае месца сярод падарункаў зараз займае “Gift Box”, што ў перакладзе з англійская мовы азначае скрыня з падарункамі. Мы пазнаёміліся з некаторымі гатовымі варыянтамі і, канешне, паразважалі, што мы самі можам пакласці ў такую скрыню для нашых сяброў і блізкіх.

Трэба адзначыць, што ў сучасным свеце вельмі цэняцца падарункі, зробленыя не на фабрыцы, а сваімі рукамі. І ўсё часцей людзі ўпрыгожваюць галоўны сімвал Новага года, ёлку, не шарыкамі і цацкамі з крамы, а арыгінальнымі ўпрыгожаннямі, якія можна зрабіць самому.Наступным этапам нашай майстэрні стала знаёмства з імі. Мы падрабязна спыніліся на працэсе вырабу паддашкавай або водарнай кафейнай цацкі, якую можна не толькі павесіць на ёлку, але і падарыць ў якасці сувеніраў.

І так мы падышлі да галоўнай часткі нашай майстэрні, стварэння навагодняй фларыстычнай кампазіцыі ў кубку з дацкай піхты, або нобілісу. Дзеці адчулі сябе сапраўднымі фларыстамі. Пазнаёміліся з прыроднымі матэрыяламі, якія можна ўжываць для упрыгожвання, з сакрэтамі іх кампанавання, правіламі падбору каляровай гамы. У нас атрымаліся дзве ўнікальныя, з навагоднім водарам,  кампазіцыі, якія два шчасліўчыкі змаглі забраць дадому па выніках розыгрышу, як завяршыў мерапрыемства.

Трэба адзначыць, што ніхто не пакінуў мерапрыемства з пустымі рукамі. Акрамя кампазіцый, былі разыграны: пахкавая кафейная мышка (сімвал надыходзячага года), тэкстыльныя цацкі на ёлку і прыгожыя віншавальныя паштоўкі.

Кожны пакінуў майстэрню з падарункамі, новымі думкамі і ідэямі, і, спадзяёмся, яскравым навогднім настроем.

Класныя кіраўнікі 9 “а” і 9 “в” класаў Марыя Сухарава і Наталля Барута


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж