
28 снежня 2019 г. у Барысаве адбылося абласное навагодняе дабрачыннае свята.
У склад дэлегацыі, запрошанай на мерапрыемства, былі і навучэнцы з нашай гімназіі. Гэта Слінка Ягор ( 7 «А»кл.), Цвірко Ілья (5 «М» кл.), Сарока Яна (4 кл.), Змачынскі Ілья (3 «М» кл.).
Вельмі ганарова было нашым вучням прадстаўляць гімназію на гэтым свяце. Бо на ёлку былі запрошаны лепшыя з лепшых. Гэта былі актывісты дзіцячых і моладзёжных рухаў, выдатнікі, адораныя і таленавітыя навучэнцы з усёй Міншчыны.
На пляцоўцы перад домам культуры ўсіх удзельнікаў свята чакаў «Навагодні гульнялэнд», а ўжо ў фае дзяцей сустракалі казачныя персанажы. Да пачатку прадстаўлення навучэнцы змаглі абыйсці фотазоны з усіх куткоў Мінскай вобласці і прагаласаваць за тую, якая болш за ўсё спадабалася. Паўдзельнічалі ў танцавальным флэш-мобе, нанеслі аквагрым і загадалі жаданне, знаходзячыся ў мыльных бурбалках.
Разам з астатнімі гасцямі свята паглядзелі казачнае тэатралізаванае прадстаўленне «Каралеўства ёлачных цацак».
Свята атрымалася, тым больш, што кожны ўдзельнік панёс з сабой салодкі навагодні падарунак!