
Жадаеце пераканацца ў тым, што святочны падарунак можна зрабіць яшчэ прыгажэйшым? Завітайце на наш традыцыйны майстар-клас – STEAM-праект па ўпрыгожванню калядных падарункаў “Цуды на Каляды”!
Добры святочны настрой, прыгожая папера, рознакаляровыя стужкі, алоўкі, нажніцы, матэматычныя прыстасаванні – вось што неабходна для паспяховай рэалізацыі STEAM-праекта. Распрацоўванне дызайна ўпакоўкі не займае шмат часу, але патрабуе ведання адпаведнага алгарытму дзеяння, акуратнасці і жадання стварыць штосьці асаблівае і непаўторнае сваімі рукамі.
А яшчэ наш майстар-клас – гэта цудоўная магчымасць удасканаліць веданне англійскай мовы! Бо ўсе інструкцыі падаюцца менавіта на замежнай мове!
Нам пад сілу паспяхова справіцца з праектам любога ўзроўню складанасці, таму што мы – каманда зацікаўленых аднадумцаў – навучэнцаў, іх бацькоў і настаўнікаў! Кожны ўдзельнік стварыў свой асаблівы стыль каляднай ўпакоўкі.
Што можа быць лепш за рэч, створаную сваімі ўласнымі рукамі? Толькі ўсмешкі на тварах задаволеных творцаў!
Класныя кіраўнікі 7-х класаў: Бараўцова В.Л., Доўнар С.У., Паплаўская Г.А., Прыбыльская Н.Л.