Дзе жывуць розныя задумкі для дзяцей? Ну, зразумела ж у Думкаградзе. Вось такі чароўны горад наведалі вучні 3”М”класа гімназіі г.Дзяржынска ў час зімовых канікул. Каб трапіць туды, вучням не спатрэбіліся ні самалёт, ні ракета — туды аднёс іх палёт думкі. У гэтым горадзе жывуць галаваломкі, рэбусы, матэматычныя фокусы. Фокусы даюць магчымасць прывіваць любоў да матэматыкі, атрымаць ад “царыцы навук” задавальненне.
Матэматычныя фокусы “Імгненнае лічэнне”, “Угадай лік”, “Матэматычная магія”, ”Чароўная 9” і інш. дадуць рэальны стымул трэніроўкі ў вусным лічэнні.
Баранава Я.Ю., настаўнік пачатковых класаў

