9 лістапада ў актавай зале нашай гімназіі адбылася канцэртная праграма
“Сваёй Беларуссю ганаруся!”
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5809631106782875441]
Урачысты ліспадаўскі вечар быў прысвечаны нашай непаўторнай краіне — сінявокай Беларусі. Для нашых гледачоў на працягу ўсяго вечара гучалі беларускія матывы. Юныя артысты гімназіі выконвалі песні выдатных беларускіх аўтараў, ганарыліся пейзажамі цудоўных і бязмежных азёр, раздоллем і прыгожосцю беларускіх прастораў.
Дык няхай жа наша Беларусь адчувае толькі пазітыў, любоў і захапленне, няхай квітнее і красуецца на радасць нам і нашым дзецям! І самае галоўнае памятайце: толькі наша краіна і наша зямля заўсёды сагрэюць кожнага з нас сапраўдным мацярынскім цяплом!