У сучасным грамадстве існуе меркаванне, быццам папяровая кніга выцясняецца электроннай. Вучні гімназіі думаюць інакш. Яны працягваюць актыўна карыстацца паслугамі бібліятэк і нават папаўняюць іх кніжны фонд, прымаючы ўдзел у акцыях.
[mudslide:picasa,0,gymndz.school,5816974002216646689]
Усе мы ведаем, што 2012 год аб’яўлены ГОДАМ КНІГІ.
З гэтай нагоды членамі клуба “Крынічка” 12 лістапада а 17-й гадзіне была праведзена вечарына “З кнігаю па жыцці”. З задавальненем вучні:
- прэзентавалі свае любімыя кнігі;
- абгрунтоўвалі іх важнасць, надзённасць;
- удзельнічалі ў літаратурных конкурсах;
- дэманстравалі ўласнае аратарскае майстэрства;
- карацей кажучы, прыемна праводзілі час!
Сустрэчу завяршылі салодкі стол і дыскатэка!
Кіраўнік клуба Аляшэвіч А.А.