Главная » Навiны » Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды завершаны…

Трэці этап рэспубліканскай алімпіяды завершаны…

Штогод пачатак студзеня прыносіць шмат хваляванняў. Канікулы заканчваюцца, але вучні, якія і падчас канікул не вельмі маглі дазволіць сабе адпачыць, збіраюцца ў нялёгкі шлях выпрабаванняў.  

Першы тыдзень пасля канікул – час правядзення трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У алімпіядзе прымаюць удзел лепшыя з лепшых, тыя, хто ўмеюць шмат працаваць і змаглі  стварыць тандэм “настаўнік –вучань”.  У гэтым годзе ў трэцім этапе нашу гімназію прадстаўлялі знаўцы фізікі – Венедзіктаў Мікіта, Солаш Іван і Тразанаў Мікіта ( настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч),  беларускай мовы і літаратуры   — Рагожкіна Наталля (настаўнік Мінько Кацярына Аляксандраўна), гісторыі – Заботкін Багдан (настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна), англійскай мовы – Філіповіч Цімафей (настаўнік Ракава Таццяна Васільеўна).  Для дасягнення жаданага поспеху трэба было прарашаць тысячу задач, прааналізаваць сотні старонак тэкстаў, вывучыць мноства фактаў, кожны дзень выконваць няпростыя  тэсты,  быць уважлівым, творчым,  настойлівым,  зацікаўленым.

Усе нашы вучні ў цэлым паказалі добрую падрыхтоўку, глыбокія веды,   волю да перамогі. Аднак  не ўсім хапіла шанцавання.

Па выніках трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды Дыпломамі трэцяй ступені  адзначаны тры вучні:

Тразанаў Мікіта па фізіцы ( настаўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч),

 Заботкін Багдан – па  гісторыі (настаўнік Бурцава Святлана Уладзіміраўна),

Філіповіч Цімафей –  па англійскай мове (настаўнік Ракава Таццяна Васільеўна).   

Віншуем усіх удзельнікаў алімпіяды і верым, што веды і вопыт, якія прыносіць удзел у алімпіядзе, будуць карыснымі, эфектыўнымі  і канструктыўнымі і  абавязкова стануць складнікамі поспеху ў жыцці.

Г.Я. Мігура, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж