
УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў « праводзіць рэпетыцыйнае тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі ў тры этапы. Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання на базе гімназіі г. Дзяржынска праводзіцца ў кастрычніку і лістападзе 2020 года.
Дні правядзення тэсціравання 29, 31 кастрычніка, 2, 3, 4, 19, 20, 21 лістапада. Праходзячы рэгістрацыю, вы выбіраеце дзень і прадмет, па якому вы жадаеце прайсці тэсціраванне
- Увага! Зарэгістравацца на рэпетыцыйнае тэсціраванне можна ТОЛЬКІ на сайце рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў праз свой кабінет карыстальніка.
- Калі Вы ўпершыню ўдзельнічаеце ў рэпетыцыйным тэсціраванні для рэгістрацыі неабходна зайсці на сайт reg.rikc.by папярэдне вывучыўшы памятку ўдзельніка РТ тут.
Кошт тэсціравання па адным вучэбным прадмеце — 7,6 рублёў.
!!! ВАЖНА: Аплата ажыццяўляецца толькі з дапамогай сістэмы «Разлік» адзінай разліковай прасторы (АРІП) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем асабовага рахунку ўдзельніка, які вы атрымаеце пры рэгістрацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 96693, 8029 7710902.
Адказны арганізатар тэсціравання Мігура Галіна Яўгеньеўна




















