
Менавіта пад такой назвай у актавай зале дзіцячай Школы мастацтваў 24 студзеня адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Барысам Савінавым. Барыс Фёдаравіч – нераўнадушны да захавання гістарычнай памяці чалавек. Яго творы часта публікуюцца на старонках рэгіянальнай прэсы. Вельмі значна, што і гэтае выданне ўбачыла свет у Год малой радзімы, у год святкавання 75-гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На сустрэчы прысутнічала вялікая колькасць людзей, не абыякавых да творчасці пісьменніка: прадстаўнікі райвыканкама і ўпраўлення па адукацыі , спорту і турызму, старшыня Саюзу ветэранаў і галоўны старшыня БРСМ, рэдактар прэзентуемай кнігі “Трыумф…” і члены літаратурнага клуба “Выток”, калектыў настаўнікаў і вучняў гімназій і школ раёна, у тым ліку і вучні 5-х і 8-х класаў гімназіі г.Дзяржынска са сваімі класнымі кіраўнікамі, а таксама сям’я Барыса Фёдаравіча.
Аўтар расказаў прысутным пра невядомыя старонкі з жыцця гэтай унікальнай беларускай сям’і, сям’і Казей, дзе ў дзяцей былі выхаваны такія якасці, што дазволілі ім здзейсніць подзвіг як у мірны, так і ў ваенны час. Асаблівую цікавасць у кнізе ўяўляюць фотаздымкі, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
За невялікі кошт можна было набыць гэтае выданне, прысутным піянерам кнігі былі падораны , а напрыканцы сустрэчы аўтар пакінуў на памяць усім жадаючым свой аўтограф.
“Колькі перажылі нашы продкі! І сваёй святой памяццю яны заклікаюць усіх нас, грамадзян Беларусі, рабіць усё магчымае для захавання міру на славутай беларускай зямлі”, — Барыс Савінаў.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.Я.Хацкевіч