
24.01.20 прайшлі сумесныя ўрокі педагога-псіхолага Ксеніі Гаршковай і настаўніка грамадазнаўства і гісторыі Алы Галубковіч. Урок праводзіўся ў 9-ай паралелі па грамадазнаўстве і быў практыкаарыентаваным. Урок быў адкрытым для наведвання ўсімі жадаючымі педагогамі. Яго з задавальненнем наведалі настаўнікі гімназіі. Для актыўнай і эфектыўнай працы вельмі важна ўзаемавывучацца ўнутры школы і быць адкрытымі да
супрацоўніцтва і фарміравання міжпрадметных сувязяў.
Ксенія Гаршкова, педагог-псіхолаг
