Главная » Навiны » Подзвіг юнага земляка

Подзвіг юнага земляка

 8 лютага ў гімназіі г.Дзяржынска для акцябрат 3 “М” і 3 “Б” класаў у Дзень юнага героя-антыфашыста прайшла прэзентацыя кнігі Б.Савінава “Триумф и трагедия семьи Казей”.

Спачатку вучні расказалі пра жыццё і подзвіг Марата Казея, паглядзелі прэзентацыю “Зямля Дзяржыншчыны – зямля героя” і пазнаёміліся з кнігай Б.Савінава. З цікавасцю дзеці слухалі ўрыўкі з кнігі, разглядалі гістарычныя фотаздымкі. Малавядомыя факты з жыцця Марата Казея вельмі ўразілі дзяцей. Вучням захацелася самастойна прачытаць гэту новую кнігу пра нашага земляка і пабываць у вёсцы Станькава – на радзіме героя.

Настаўнікі: Баранава Я.Ю. і Голец А.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж