Главная » Навiны » Фестываль замежных моў традыцыйна закончыўся паэтычным конкурсам Poetry Party.

Фестываль замежных моў традыцыйна закончыўся паэтычным конкурсам Poetry Party.

15 лютага, у суботу выдаўся цудоўны дзень! Марозная сонечная раніца разбудзіла гімназістаў! Пераадольваючы лёгкае хваляванне, прыбраўшыся адпаведна нагоды, многія з іх адправіліся ў школу, каб паўдзельнічаць у займальным мерапрыемстве.

Фестываль замежных моў традыцыйна заканчваўся паэтычным конкурсам Poetry Party. 32 гімназісты з 5 па 9 клас падрыхтавалі свае любімыя вершы, каб падзяліцца імi са сваімі таварышамі.  У ўтульным кабінеце, падрыхтаваным да конкурсу, прагучалі розныя вершы — ад дзіцячых рыфмовак да санэтаў Шэкспіра. Некаторыя ўдзельнiкi  нават інсцэніравалі свае вершы. Атрымалася весела, пацешна і нестандартна! Шмат часу і намаганняў ўдзельнікі выдаткавалі на стварэнне кранальных, выразных і запамінальных прэзентацый да вершаў — ад прыгожых (нават сямейных J) фотаздымкау да мультфільмаў!

А пачалося свята з сюрпрызу! У якасці членаў журы былі запрошаны два незвычайных госця — выпускніца гімназіі 2016 года Анастасія Барута (студэнтка апошняга курса БДУІРа, супрацоўніца  сучаснай IT-кампаніі) і яе сябар з Лондана Энтані (студэнт-археолаг Універсітэта горада Манчэстэр). Маладыя і паспяховыя людзі падзяліліся сваім вопытам, далі каштоўныя парады дзецям, як знайсці сваё месца ў жыцці, зрабіць яго больш займальным, цікавым і напоўніць зместам. Іх бліскучая англійская мова даказала, што мова — гэта ключ да поспеху! Актыўная жыццёвая пазіцыя (удзел у разнастайных мерапрыемствах) дае ўпэўненасць у сваіх сілах і здольнасцях.

Гімназісты засыпалі іх пытаннямі і з цікавасцю слухалі адказы пра ўсё на свеце — пра сям’ю і гадаванцаў, хобі і здаровы лад жыцця, будучыя прафесіі і планы, пра Лондан і ўражанні аб нашай краіне.

Калі ж наступіў момант падвядзення вынікаў паэтычнага конкурсу, журы адчула немалую цяжкасць … Чаму? Ды таму, што ўсе ўдзельнікі прадставілі свае кампазіцыі таленавіта і натхнёна!

І вось – вынік!

Ні адзін з іх не застаўся без узнагароды:

Nominated Pupil’s full name Form Poem
Top actor Раман Байдак,

 

Раман Грыбанаў

5 The Merry Pencil
Данііл Бурбуць 5 TV’s my very dear friend
Top actress Анастасія Аляшэвіч 5м Boys and girls
Кацярына Барута 6м I love you more than …
Вікторыя Шакаль 6в My teacher
Соф’я Курыцкая 6м Friends
Most touching poem Аліна Грамыка 9в Enjoy
Марыя Слесар 6б Ме
Марыя Качарская 6м My Mother
Цімафей  Тумель 7б Let’s be friends
Funniest poem Марыя Кручок 6м Saw my teacher
Андрэй Гурын,

 

Павел Макас

8а I want to be …
Паліна Сташынская 7в Are you curious?
Saddest poem Міраслаў Гладкі 9б Our hands have met
Андрэй Русалоўскі 5м A Rainy Day
Іван Сіман 8б My love
Longest poem Маргарыта Манастырская,

 

Марыя Скарабагатая

8м Sonnet 13, by Shakespeare
Анастасія Шпілеўская 7в The oak
Most expressive poem Марыя Слесар 6б Ме
Аляксандр Канчанін 7а Our family
Ілья Павільчук 5м With a friend
Вікторыя Лой,

 

Вікторыя Скарабагатая

7а The Swing
Мілана Пятліцкая,

 

Ганна Макарэвіч

7а A child’s wish
Аліна Калпак 6м I have a valentine
Best phonetic Кацярына  Буліна 5 12 months
Яна Жэбрак 6м The School
Ганна Залатар 6м Be my friend
Карына Кміт 9м Why God made teachers
Аляксей  Мурзіч 9в Why God created teachers
Best presentation Анастасія Макарэвіч 9а The Owl and the Pussy Cat
Марыя Качарская 6м My Mother
Крысціна  Шорахава 6б Friends forever
Цімафей  Тумель 7б Let’s be friends

Паплаўская Г.А., Бараўцова В.Л., настаўнікі англійскай мовы


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *