Главная » Навiны » Суботні настрой панаваў у гімназіі 15 лютага

Суботні настрой панаваў у гімназіі 15 лютага

У шосты школьны дзень у гімназіі было асабліва шматлюдна.

Для вучняў пачатковых класаў Дзяржынскага раёна стартавалі Дні творчасці і спаборніцтваў “Быць дзяржынцам – гэта гонар!”. У гімназіі сустрэліся юныя знаўцы прыроды, мастакі, калекцыянеры і аматары гульні у шашкі.

Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа, Школы юнага матэматыка, Школы абітурыента, заняткі гурткоў “Робататэхніка” і  інш.

У межах рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная.  Зіма” прайшла спартландыя для вучняў 3 класаў “Спорт нам дапамагае сілы памнажаць!”, турнір па баскетболе для 7 класаў, спаборніцтвы па шашках сярод 7, 8 класаў і турнір па настольным тэнісе, прайшла падрыхтоўка да раённых спаборніцтваў “Снежны снайпер”. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.

Прайшла гульнявая праграма «Ты і твае сябры» для вучняў 3В, 3Г класаў. У межах месячніка пажарнай бяспекі для вучняў 4А і 4Б класаў адбылася інтэрактыўная гульня “Школа пажарнай бяспекі”.

Паседжанне клуба “Крынічка” было прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў “Пакуль мы памятаем – мы жывём”. Клуб “X-Stream” запрасіў усіх жадаючых на літаратурную гасціную “The Wonderful World of English Poetry”, дзе вучні чыталі вершы і змаглі пагутарыць са студэнтам з Манчэстэра.

Дзяўчынкі 8 – 11 класаў прынынялі ўдзел у профарыентацыйным 10 мітапе праекта “ProGIRLS”.

У біблятэцы вучняў 4 класаў чакала цікавая віктарына па рэсурсазберажэнню “Будзем эканомнымі”. Працавала выстава “Трагэдыя і доблесць Афгана”, прысвечаная  Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшоў агляд кніг, падораных чытачамі да Міжнароднага дня дарэння кніг “Дарыць заўсёды прыемна”.

Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.

У рэпетыцыйным тэсціраванні па матэматыцы, фізіцы,  біялогіі, грамадазнаўстве прынялі ўдзел вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна.

Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.

Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж