
У 7-х класах прайшла адзіная класная гадзіна ў форме квэст-гульні пад назвай “Я б у пажарныя пайшоў … Няхай мяне навучаць!”
У забеспячэнні бяспечнай жыццёвай прасторы для сваіх дзяцей мы маем патрэбу кожны дзень. У поўнай меры дзеці, у сілу ўзросту, не могуць сябе абараніць. Гэтая задача кладзецца на плечы бацькоў і педагогаў.
Жыццёвая неабходнасць навучання дзяцей правілам пажарнай бяспекі несумненная. Шмат у чым бяспека залежыць ад захавання імі правілаў паводзін у побыце. Апынуўшыся ў крытычнай сітуацыі, дзеці не могуць імгненна прыняць правільнае рашэнне. Але калі дзіця своечасова атрымае папераджальную інфармацыю, то многіх праблем, звязаных з небяспекай можна пазбегнуць.
Пажары адбываюцца не толькі па прычыне дзіцячай неасцярожнасці, у большасці выпадкаў дзеці проста не ведаюць аб бяспечным карыстанні вогненебяспечнымі прыборамі. А неасцярожнасць можа прывесці да бяды. Жыццё паказала, што там, дзе сярод дзяцей праводзіцца тлумачальная, выхаваўчая работа па пажарнай бяспецы, рызыка ўзнікнення пажараў зводзіцца да мінімуму, прычым гэтая праца становіцца ў шмат разоў больш эфектыўна, калі ў ёй удзельнічаюць самі дзеці.
Навучэнцы, якія адказвалі за станцыі, адчулі сябе ў ролі супрацоўнікаў МНС. Яны маглі расказаць шмат карыснага аб прычынах узнікнення пажараў, нагадалі правілы пажарнай бяспекі і запыталі удзельнікаў гульні пра парадак дзеянняў пад час пажара. На іншых станцыях навучэнцы разбіралі сітуацыі, якія, на жаль, здараюцца ў рэальным жыцці, а таксама разгадвалі загадкі і даведаліся пра асаблівасці прафесіі пажарнага і яго экіпіроўку. А на адной са станцый ім нават прыйшлося разгадаць загадку полымя: як залежыць яго колер ад тэмпературы і гаручых матэрыялаў.
Ёсць над чым падумаць: як зрабіць сваё жыццё бяспечным, звярнуцца за дапамогай да настаўніка фізікі і правесці эксперымент з полымем свечкі, а можа, пацікавіцца адной з небяспечных, але і высакародных прафесій?
Кл. кіраўнікі 7х класаў: Бараўцова В.Л., Доўнар С.У., Паплаўская Г.А., Прыбыльская Н.Л.