Главная » Навiны » Агонь: сябар ці вораг?

Агонь: сябар ці вораг?

 

Агонь – гэта дзівосная сіла прыроды, якая прыносіць столькі дабра! Без агню немагчыма жыццё на зямлі. Ён патрэбны ўсюды: у дамах і школах, на заводах  і фабрыках, на фермах і ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Але агонь бывае смяротна небяспечным, калі забываць аб асцярожным абыходжанні з ім. Пажар – не выпадковасць, а вынік легкадумнасці і бестурботнасці.

Дзе ж тая мяжа, калі агонь перастае быць сябрам і становіцца ворагам чалавека?

На працягу ўсяго лютага гімназія горада Дзяржынска праводзіць мерапрыемствы па прафілактыцы пажараў і надзвычайных сітуацый, звязаных з агнём.

Дарэчы, 18 лютага навучэнцы 5 “Г” класа прынялі ўдзел у тэматычнай класнай гадзіне “Агонь не даруе памылак”. Паглядзеўшы павучальны фільм па тэме, дзеці пераканаліся ў тым, што выходзячы з дому, неабходна правяраць адключэнне бытавой тэхнікі, святла, а таксама не гуляць з запалкамі. Пераважная большасць навучэнцаў прыняла ўдзел у інтэрактыўнай квэст-гульне, якую патрэбна было прайсці выкарыстоўваючы мабільны тэлефон. Гэта было сапраўдным іспытам, альбо, гаворачы сучаснай мовай, чэленджам (выклікам). Другую палову класнай гадзіны мы прысвяцілі маляванню постэраў.

Разважаючы на тэму вораг агонь ці сябар, мы павінны разумець, что адказ залежыць ад нас саміх, ад нашай адказнасці і сумлення. А ўважлівыя адносіны да захавання супрацьпажарных норм дзеці пранясуць праз усё жыццё і навучацца жыць без надзвычайных сітуацый і трагедый.

Настаўнік англійскай мовы Панашчук Т.А.


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж