У чарговы раз навучэнцы 10-х класаў сабраліся на агульны дзень інфармавання. Госцем быў старшы афіцэр падрыхтоўкі кадраў в/ч 1463 падпалкоўнік Старавойт Дзяніс Аляксандравіч.
Дзяніс Аляксандравіч расказаў аб гісторыі стварэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна ён спыніўся на структуры ўзброеных сіл, а менавіта на дзейнасці пагранічных войскаў. Навучэнцы паразважалі, чаму служба ў радах узброеных сіл — гэта ганаровы абавязак. Вельмі цікавым для іх быў відэафільм аб кінолагах. Дзяніс Аляксандравіч расказаў, у якіх навучальных установах рыхтуюць кваліфікаваныя кадры па ваенных спецыяльнасцях.
У класных калектывах прайшлі тэматычныя інфармацыйныя хвілінкі, круглыя сталы, пазнавальные гадзіны, прысвечаныя воінам-афганцам.
Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Паўлоўская С.І.