
Кажуць, што талент- гэта каштоўны дар, а кожны чалавек-гэта цэлы свет. Адны любяць спяваць, танцаваць, другія- майстраваць, маляваць. Я упэўнена, што кожны чалавек таленавіты па-свойму, а неталенавітых дзяцей наогул не бывае. У суботу 29 лютага у 2”М”класе адбыўся фестываль талентаў “Я магу”. Многа дзетак наведваюць кружкі, секцыі, студыі, але пра іх поспехі ведаюць толькі іх бацькі. Мы вырашылі зрабіць інакш- падрыхтаваць свята, дзе кожны будзе мець магчымасць паказаць свой талент. І не памыліліся! Фестываль прайшоў цудоўна! Хлопчыкі і дзячынкі спявалі, нават прагучала песня на англійскай мове, выразна чыталі вершы, ігралі на музычных інструментах, танцавалі хіп-хоп. Дзеці паказалі свае малюнкі, вырабы з канструктара ЛЕГА, вырабы з дрэва. А як цікава было назіраць за фокусамі і эксперыментамі, якія правёў наш Ваня! Гасцей нашага свята ўразілі і гімнастычны эцюд, і фітнес для ўсіх. Усе ўдзельнікі былі узнагароджаны медалямі. Фестываль усім падарыў цудоўны настрой.
Класны кіраўнік Гойшык Вольга Уладзіміраўна