
У рамках рэалізацыі абласнога сезоннага праекта “Міншчына спартыўная. Зіма” прайшло спартыўнае свята “Спорт+Мы”. Спартыўная праграма свята была разнастайная: спартландыя для 3 Б, 3 В класаў, конкурс “Снайпер баскетбола”, “Сілавое шматбор’е” для 6, 7 класаў, спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчынак 8 класаў, віктарына “Спартыўны марафон” для 8 класаў. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах, заняткі міжшкольнага педагагічнага класа; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш. Адбыліся паседжанні клубаў “Інтэлект” і “X-Stream”.
Навучэнка 3 “М” класа Каляга Анастасія прыняла ўдзел у фінале абласнога адкрытага фестываля “Я – даследчык”, які адбыўся на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Кім быць?”, “Жыццё і творчасць Р. Барадуліна” (да 85-годдзя аўтара), “Скажы жыццю “Да!” (да Сусветнага дня барацьбы з наркаманiяй і наркабізнесам). Для вучняў 2 класаў прайшла конкурсная праграма “Казачны свет”.
Вучняў 2А, 2Б класаў запрасілі на віктарыну “Падарожжа па Беларусі”. Творчасць, усмешкі, апладысменты панавалі на фестывалі “Я магу!”, які прайшоў для навучэнцаў 2 “М” класа. Запамінальнай стала віншавальная праграма “23 на 8”, якая прайшла для вучняў 8 “Б” класа.
У рамках правядзення “Адзінага дня бяспекі” гімназісты наведалі раённае мерапрыемства, дзе прынялі удзел у інтэрактыўных гульнях, наведалі рэсурсны цэнтр бяспекі і атрымалі грамату за 1 месца ў гульні “Мая бяспека”. А вучні 8 класаў сустрэліся ў гімназіі на мерапрыемстве “Не! Бяспека ў жыцці!”. Для вучняў 6-7 класаў прайшла квэст-гульня па бяспецы “Ведаць, умець, памятаць”.
У субботні дзень гімназісты рыхтаваліся да канцэртнай праграмы “8 Сакавіка” і раённага конкурса “Лідэр года”.
Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская