Главная » Навiны » Падведзены вынікі абласнога этапу інтэрнэт-конкурсу «Зямля пад белымі крыламі»

Падведзены вынікі абласнога этапу інтэрнэт-конкурсу «Зямля пад белымі крыламі»

Падведзены вынікі абласнога этапу інтэрнэт-конкурсу «Зямля пад белымі крыламі», прысвечанага 90-годдзю В.С. Караткевіча.

У конкурсе прынялі ўдзел 204 навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў.

На разгляд журы было прадстаўлена 85 празаічных і 119 вершаваных твораў.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Лепшы празаічны твор» (14-18 гадоў)  2 месца  заняла  Рагожкіна Наталля, навучэнка 10 «А»класа ДУА «Гімназія г. Дзяржынска» ( «Трывога за зямлю пад белымі крыламі»).

Пераможцы абласнога этапу конкурсу прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ «Зямля пад белымі крыламі», які адбудзецца ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Ўдзельнікі і наведвальнікі сайта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі www.nchtdm.by могуць прыняць удзел у анлайн-галасаванні за лепшую работу ў анлайн-галерэі конкурсу. Па выніках галасавання будзе вызначаны аўтар лепшай творчай працы ў дзвюх намінацыях і трох узроставых катэгорыях (галасаваць  можна ў перыяд з 1 па 10 красавіка 2020 года).

Жадаем поспеху Наталлі Рагожкінай  і ўсім удзельнікам Мінскай вобласці!

Чытаць на сайце МАІРА


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж