
На абласны этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай тэматыкі «Празрыстыя хвалі Нарачы» паступіла 55 работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Для ўдзелу ў другім этапе ад Міншчыны адабрана 15 работ у 5 намінацыях эколага-біялагічнага профілю. Сярод пераможцаў абласнога этапу ў намінацыі «Захаванне біяразнастайнасці расліннага і жывёльнага свету, ахова навакольнага асяроддзя» навучэнкі 7 М» класа гімназіі Корхова Ксенія і Чурыла Кацярына!
Заключны этап конкурсу пройдзе ў НДЦ «Зубраня» падчас змены экалагічнага накірунка «Экадзіліжанс» з 25 сакавіка па 14 красавіка 2020 года.
Віншуем дзяўчат і іх кіраўніка — настаўніка біялогіі Яраховіча Сяргея Канстанцінавіча- з перамогай!
Жадаем далейшых поспехаў !
Чытаць на сайце МАІРА