
Асноўным мерапрыемствам шостага дня стала канцэртная праграма для нашых матуль “Святло матуліных вачэй няхай нам ззяе найярчэй!”. Творчыя калектывы гімназіі падаравалі мамам сваю творчасць, свой талент, а яшчэ ўсмешкі і цудоўны настрой напярэдадні свята, 8 сакавіка. Вучні 2 “В” класа сустрэліся ў гімназіі, каб зрабіць сваімі рукамі паштоўку для матулі і бабулі, у 2 “Г” класе адбылася шоу-праграма “Самая лепшая мама мая…”. А дзяўчынкі 5 класаў прынялі ўдзел у віншавальнай праграме “А ну-ка, дзяўчынкі!”.
У спартыўных залах гімназіі адбыліся першынства па баскетболе сярод 6 класаў, першынства па піянерболе сярод 7 класаў, спартладыя для 3А, 3М класаў. Працавалі спартыўныя секцыі “Таеквандо”, “Рухомыя гульні”.
Прайшлі факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці, па вучэбных прадметах; Школы юнага матэматыка, Школы юнага фізматыка, Школы абітурыента; заняткі гурткоў, “Робататэхніка”, “Юныя інспектары дарожнага руху” і інш. Адбылося паседжанне клуба “Інфа”.
Заняткі міжшкольнага педагагічнага класа прайшлі ў нестандарнай форме: навучэнцы наведалі некаторыя мерапрыемствы шостага школьнага дня і нават прынялі ўдзел у якасці памочніка настаўніка.
Гімназісты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі пазнаёміцца з літаратурай і выданнямі, прадстаўленымі на тэматычных кніжных выставах: “Жанчына — крыніца ўсёй прыгажосці”, “Прафесія — міліцыянер” (да Дня міліцыі (04.03). А для вучні 2 класаў прайшлі гутарка і агляд сучаснай дзіцячай літаратуры да Суветнага дня пісьменніка (03.03.)
Вучні 5 класаў прынялі ўдзел у гульні “Па лабірынтах права”. Удзельнікі клуба ЮІД вывучалі дарожныя абставіны ў Дзяржынску.
У суботні дзень гімназісты рыхтаваліся да раённага конкурса “Лідэр года” і прынялі ўдзел у акцыях “Клопат”, “Дом без адзіноты”.
Для будучых першакласнікаў працавала Школа ранняга развіцця.
Больш падрабязна аб мерапрыемствах гімназічнай суботы можна будзе таксама прачытаць на нашым сайце.
Педагог-арганізатар В.А.Дубоўская

































































