Home » Навiны » Першы крок у прафесію

Першы крок у прафесію

7 сакавіка 2020 года адбыліся педагагічныя пробы навучэнцаў міжшкольнага педагагічнага класа. Будучыя педагогі дапамагалі настаўнікам у правядзенні  наступных мерапрыемстваў: творчая майстэрня «Выраб паштовак», бібліятэчная гадзіна “Аўтар любімых кніг”, гульня-віктарына «Па лабірынтах права», спартыўнае мерапрыемства для пачатковых класаў «Спартландыя». 

Сулкоўская Аліна, 10 клас: 

«Педагагічныя пробы  мне  вельмі спадабаліся! Разнастайнасць, весялосць, гульні, віктарыны — гэта ўсё вельмі крута. Нават можна было цалкам убачыць вучэбны занятак  і пабываць у ролі памочніка. Дзеці былі вельмі рухомыя, вясёлыя, з добрым настроем. І з-за гэтага і мне хацелася працаваць з імі. Яны з задавальненнем адказвалі на пытанні і гулялі ў гульні, а мы былі не супраць дапамагаць ім і мець зносіны. 

І самае прыемнае для мяне — гэта сустрэча з вучнямі 5 класа, у якіх я калісьці ўжо была на занятках. Мне прыемна, што яны мяне пазналі, павіталіся. 

Увогуле, мне спадабалася!» 

Карлоўская Надзея: 

«У суботу я наведала спартыўнае мерапрыемства ў 3 класе. Мы з іншымі дзяўчынкамі дапамагалі настаўніку праводзіць гульні для дзцей. Было весела, але, ў той жа час цяжка, таму што  гэта дзеці. У асноўным дзеці слухалі нас і рабілі тое, што мы прасілі. У гэты дзень я яшчэ раз пераканалася, што для працы з малодшымі класамі трэба шмат сіл і цярпення. Я добра правяла час з трэцім класам і атрымала добры вопыт». 

Януль Валерыя: 

«Педагагічныя пробы прайшлі вельмі добра. З дзецьмі пасябравалі. Настаўнікі гімназіі г. Дзяржынска вельмі ветлівыя і добрыя. На пробах мне давялося пабываць у журы. Усё  прайшло цікава, мне вельмі спадабалася!» 

Настаўнік  факультатыўнага занятка «Уводзіны ў педагагічную прафесію» К.А. Гаршкова 


Leave a comment

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”