Главная » Навiны » Віншуем з поспехам у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў!

Віншуем з поспехам у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў!

Стала добрай традыцыяй у пачатку сакавіка віншаваць настаўнікаў гімназіі з перамогай у абласной дыстанцыйнай алімпіядзе для педагагічных работнікаў.

У 2020 годзе сярод пераможцаў настаўнік біялогіі Яраховіч Сяргей Канстанцінавіч,  які  ўвайшоў у пяцёрку наймацнейшых біёлагаў Мінскай вобласці  і ўзнагароджаны дыпломам II ступені ў намінацыі «Прафесійная кампетэнтнасць : настаўнік біялогіі» 

 У гэтым годзе алімпіяда праводзілася ў чатырох намінацыях:
1. «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік біялогіі»;
2. «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік рускай мовы і літаратуры»;
3. «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік англійскай мовы»;
4. «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік інфарматыкі»
Чатыры настаўнікі гімназіі паспяхова справіліся з заданнямі двух тураў дыстанцыйнай алімпіяды.
Віншуем так сама  настаўніка біялогіі Слінку Святлану Уладзіміраўну, настаўнікаў англійскай мовы Мірон Вольгу Іванаўну і Каркашына  Анатоля Фёдаравіча з паспяховым выступленнем у алімпіядзе —  яны паспяхова выканалі заданні другога этапу  і будуць узнагароджаны сертыфікатамі.  

Узгадваем, што ў 2016 годзе настаўнік англійскай мовы Наталля Леанідаўна Прыбыльская атрымала Дыплом I ступені, у 2017 годзе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мінько Кацярына Аляксандраўна была ўзнагароджана Дыпломам II ступені., у 2019 годзе настаўнік біялогіі Слінка Святлана Уладзіміраўна заваявала Дыплом II ступені ў намінацыі «Прафесійная кампетэнтнасць педагога: валоданне інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі»

 Ганарымся вамі, актыўныя, кампетэнтныя, эрудзіраваныя, таленавітыя прафесіяналы!


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *