
Вось і скончылася самая доўгая трэцяя чвэрць. Вось яны канікулы! Жадаем усім сонечных дзён, радасці. Набірайцеся сіл, яны вам яшчэ спатрэбяцца!
Каб вам не прыйшлося сумаваць, мы падрыхтавалі для вас квэст. Кожны дзень канікул неабходна будзе выканаць нейкае заданне. Заданне першага дня – зрабіць вясёлы і крэатыўны фотаздымак на тэму “Ура! Канікулы!” і даслаць на электронны адрас Gimnazistdz@tut.by. Калаж з лепшых фотаздымкаў будзе размешчаны на нашым сайце. Прымаем актыўны ўдзел!
Сачыце за навінамі, каб даведацца пра наступнае заданне.
С.І. Паўлоўская