
— такім быў дэвіз прафілактычна-гульнявога мерапрыемства, якое прайшло ў гімназіі 14 сакавіка у рамках месячніка “Здаровы я – здаровая Малая Радзіма мая ”.
Мэтай мерапрыемства сталі: папулярызацыя здаровага ладу жыцця ў навучэнцаў, фарміраванне ведаў аб асновах бяспекі жыццядзейнасці; пра здароўе чалавека і спосабах яго умацавання; аб гігіене, аб правільным харчаванні.
У час гэтай сустрэчы, навучэнцы 7х класаў праходзілі тэст “Як вы ставіцеся да свайго здароўя”, удзельнічалі ў конкурсе “Незвычайны армрэстлінг”, гулялі ў “Тэатр без слоў”, інсцэніравалі прыказкі, малявалі антырэкламу шкодным звычкам, складалі вершы пра здароўе, а потым дэкламавалі іх.
Тое, што стан здароўя ў многім залежыць і ад душэўнага стану чалавека, яго актыўнасці па жыцці, пачуцця гумару, дало падставу правесці сустрэчу ў атмасферы шчырасці, сяброўства і душэўнасці, а таксама прадаставіць падлеткам максімальна цікавую, карысную і даступную інфармацыю пра тое, як зберагчы сваё здароўе.
Педагог сацыяльны Рудэнка Р.Г.
































