Главная » Навiны » Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна, або Аб выніках правядзення Адзінага дня інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ»

Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна, або Аб выніках правядзення Адзінага дня інфармавання пад агульным дэвізам «ШАГ»

У чацвер, 23 красавіка, у гімназіі па традыцыі адбыўся Адзіны дзень інфармавання для старшакласнікаў у межах праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” на тэму “ Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”. У гэты дзень класныя кіраўнікі правялі інфахвілінкі, круглыя сталы, інфармацыйныя журналы па тэме.

Вялікая Айчынная вайна займае асобае месца ў памяці беларускага народа. Вельмі важна не страціць памяць аб мінулым, як аб гераічных падзеях, так і трагічных.

   Навучэнцы пазнаёміліся з кнігай “Я з вогненнай вёскі”, у якой сабраны ўспаміны людзей аб трагічным мінулым. Праглядзелі буктрэйлер. Навучэнка 8 “А” класа, Лаліта Еркнапешян, падрыхтавала паведамленне аб мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Маргарыта Манастырская навучэнка 8 “М” класа рассказала пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. У нашай дзяржаве праведзена вялікая работа, каб памяць аб вайне жыла доўга. Пра ахвяры і подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў сведчаць помнікі і абеліскі. Перамога ў вялікай Айчыннай вайне – вялікі подзвіг нашага народа.

Кіраўнік МА класных кіраўнікоў Паўлоўская С.І.

 


Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Герб i Сцяг

Оценить на Портале рейтинговой оценки качества оказания услуг
alt=“”
Дз Колледж