
Конкурсныя работы былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях: «Лепшая публікацыя», «Лепшы блог», «Лепшы аўдыё-відэасюжэт», «Лепшая серыя фотаработ» па шасці тэматычных раздзелах: «Людзі, якія змяняюць свет да лепшага» (герой нашага часу), «Зазіраючы ў будучыню »,«Месца, дзе я жыву »,«Цікавая прафесія »,«Чаму нас вучыць гісторыя ».
За ўвесь перыяд конкурсу на разгляд журы было прадстаўлена больш за 150 індывідуальных і калектыўных работ, якія у 2019 годзе выйшлі ў СМІ ці былі размешчаны на пляцоўках інтэрнэту. У фінал было адабрана 73 , сярод якіх 3 належаць нашым гімназістам!
Віншуем Змачынскага Ілью, вучня 3 «М» класа, які ўзнагароджаны дыпломам II ступені ;
Шынкевіч Кацярыну, вучаніцу 9″Б» класа, якая ўзнагароджана дыпломам II ступені;
Рагожкіну Наталлю, вучаніцу 10 «А» класа, якая ўзнагароджана дыпломам III ступені!
Ганарымся вамі, нашы юныя таленты! Дарэчы, Каця Шынкевіч і Наталля Рагожкіна — члены аб’яднання па інтарэсах гімназіі «Юны журналіст». Гэта творчая каманда чакае кожнага, хто хоча навучыцца пісаць у газету, ствараць и перамагаць! Чытайце нашу газету тут
Словы падзякі настаўнікам Баранавай Ядвізе Юльянаўне і Мінько Кацярыне Аляксандраўне!
Чытаць падрабязней на сайце МАІРА




















