
75-ы раз гэта дата ўрываецца ў наша жыццё белай майскай квеценню, зялёнай сакавітай травой, блакітным МІРНЫМ небам, чырвоным колерам бутаньерак – у знак салідарнасці і падзякі тым, хто зрабіў для нас гэты свет каляровым, а не чорна-белым…
8 Мая, напярэдадні адной з самых значных і патрыятычных дат святочнага календара, у гімназіі адбыўся адзіны Урок памяці для вучняў 1-11 класаў. Настаўнікі абралі розныя формы яго правядзення: віктарыны, прэзентацыі, круглыя сталы, прагляд і абмеркаванне відэа па тэме, стварэнне тэматычнага калажа, вахту памяці… Аб’ядноўвала іх тое, што лейтматывамі кожнага праведзенага ўрока памяці стала павага да герояў вайны, выхаванне патрэбы ў веданні фактаў пра той страшны час, недапушчэнне думкі аб магчымасці паўтарэння такога.
Мы дзякуем нашым ветэранам! Мы цэнім іх подзвіг! Мы захоўваем памяць аб вайне. Мы плачам ад успамінаў.
А за акном – самы яркі месяц вясны. І мы жывём!
Кацярына Аляксандраўна Мінько, класны кіраўнік 9 класа
Вялікі дзякуй Кацярыне Аляксандраўне за такія пранікнёныя словы ў памяць пра нашых славутых герояў і за тое, што вучыць нашу моладзь журналісцкай справе, сапраўднаму слову сапраўднага грамадзяніна