Ад нараджэння кожны чалавек мае пэўныя правы. Па меры сталення ён атрымлівае новыя магчымасці, набіраючыся вопыту, а значыць, набывае не толькі новыя правы, але і ўсё больш абавязкаў. А яны, як правіла, звязаныя з адказнасцю.
Калі абавязкі не выконваюцца — надыходзіць адказнасць, адказнасць па закону. У многіх падлеткаў вельмі цьмянае ўяўленне пра закон. Яны не могуць даць правільную ацэнку грамадскай небяспекі тых ці іншых дзеянняў.
Адказнасць бывае: адміністрацыйная, крымінальная, грамадзянская. У кожнай з іх свае асаблівасці. Самая сур’ёзная з іх, вядома, крымінальная. Але і іншыя яе віды не такія ўжо бяскрыўдныя.
Крымінальная адказнасць, яе асаблівасці прадугледжаны ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей — КК), адміністрацыйная — у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — КаАП), грамадзянская — у Грамадзянскім кодэксе Рэспублікі Беларусь (далей — ГК).
Зараз неабходна зразумець, што ж такое злачынства, а што такое адміністрацыйнае правапарушэнне.
Злачынства — гэта ўчыненае вiнавата грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзейнасць), якое характарызуецца прыкметамі, прадугледжанымі Крымінальным кодэксам, і забароненае ім пад пагрозай пакарання.
Адміністрацыйнае правапарушэнне — гэта супрацьпраўнае вінаватае дзеянне (або бяздзейнасць), за якое ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць.
Адсюль вынікае, што адказнасць за ўчыненне злачынстваў прадугледжаная Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, а за ўчыненне правапарушэнняў — Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Злачынства — гэта найбольш небяспечнае з усіх супрацьпраўных дзей, таму і адказнасць за яго самая-самая строгая!
Узрост, з якога наступае крымінальная, а таксама адміністратыўная адказнасць,згодна з арт. 27 КК Рэспублікі Беларусь і з арт. 4.3 КаАП Рэспублікі Беларусь: 16 гадоў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных гэтымі Кодэксамі.
Калі ты не дасягнуў 14 гадоў — гэта не значыць, што ніякай адказнасці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў ты не нясеш.
Недасягненне ўзросту, з якога наступае крымінальная адказнасць — гэта падстава для адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы або спынення вытворчасці па крымінальнай справе, але копія такой пастановы накіроўваецца потым у камісію па справах непаўналетніх для правядзення неабходнай прафілактычнай работы.
Пасля ты падлягаеш пастаноўцы на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, і з табой будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Больш за тое, у дачыненні да цябе нават можа быць вырашана пытанне аб накіраванні ў спецыяльную навучальна-выхаваўчую ўстанову (арт.14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх»).
Менавіта таму заўсёды трэба дакладна ведаць мяжу, за якой жарт або бестурботнасць могуць абярнуцца сур’ёзнымі наступствамі.
Педагог сацыяльны Рудэнка Р.Г.